
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
У гэты дзень у нашай дашкольнай установе былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку. У групах былі арганізаваны выставы кніг" З любоўю да роднай мовы«, літаратурная гасцёўня" Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх", гулялі ў беларускія народныя гульні. Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садзе былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны Беларускія дыдактычныя і рухомыя гульні.

Група № 3

Група № 4

Група № 7

Група № 8